Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

26 красавіка ў Баранавічах прайшла сустрэча Малой групы “Сужэнскіх Сустрэч”. Ўдзельнічала 6 сямейных пар. Анімацыю па тэме падрыхтавалі Таццяна і Адрэй Антонавы. А вяліся размовы на вельмі важную тэму:“Ускосны і прамы выраз пачуццяў”. На самой справе гэта настолькі важна –  ўмець выражаць іх у нашым штодзенным жыцці, амаль што як паветра.

Душа іншага чалавека – поцемкі. І калі не сказаць наўпрост пра тое, што ў ей адбываецца і чаму ты так, а не інакш сябе паводзіш , то ніхто і ніколі можа нават і не здагадацца аб гэтым сам.   

Прамы выраз пачуццяў можа вельмі аблегчыць наша ўзаемаразуменне. Але важна ўмець не толькі выслухаць і сказаць, але і прыняць пачуцці такімі, якія яны ёсць.

Шчырасць, адкрытасць, дабразычлівасць і далікатнасць, якія прысутнічалі на працягу ўсёй сустрэчы, дапамаглі нам і іншым удзельнікам адкрыць свае сэрцы насустрач. А паколькі мы, як сям’я ўдзельнічалі ў падобным мерапрыемстве ўпершыню, то ўсё гэта пакідае агульнае прыемнае ўражанне. А для нас гэта вельмі важна, бо ўплывае на дальнейшае жаданне сустракацца зноў.

А на прыканцы чай ці кава з дамашнімі ласункамі, няспешная гаворка толькі замацоўвалі задавальненне ад праемна праведзенага часу.

                          Алена Якімчык 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне