Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 Хочам падзяліцца сваімі ўражаннямі аб карнавале, які праходзіў 17.02.2019. Усё прайшло на вышэйшым узроўні. Усе былі вясёлыя, прыгожыя, а галоўнае-атмасфера свята была добразычлівай. Пачаўся карнавал з традыцыйнага ўваходу ў танцы Паланэз і скончыўся вечар таксама танцамі. Натанцевались да ўпаду, аж ногі гудзелi, але гэта была прыемная стомленасць))). Так з танцамі разабраліся. Цяпер пяройдзем на конкурсы....Калі падзяліліся на каманды (а гэта гуртуе людзей),трэба было зрабіць тэатральную пастаноўку да казкі. Было вельмі весела. А галоўнае, што былі задзейнічаны ўсе.  Усе конкурсы былі вясёлыя. А яшчэ, у канцы вечара быў прыемны сюрпрыз, кожнаму быў уручаны які-небудзь падаруначак. Пасля вечара, калі прыехалі дадому, ужо задумаліся над касцюмамі на наступны год. Мы ў захапленні ад карнавалу. Вялікі дзякуй Святлане і Аляксандру, кс.Конраду за такое цудоўнае мерапрыемства, якое дорыць нам радасць.

                              Наталля і Станіслаў Цівунчык



 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне