Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

З 2 па 4 лютага 2024 г. у Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшоў асноўны WE руху «Сужэнскія Сустрэчы». Праводзілі ўікэнд:

Вікторыя і Станіслаў Старчанка (Пінск) - галоўная пара;

Вольга і Аляксандр Мельнікавы (Пінск;)

Вольга Чэрнікава і Сяргей Галушка (Мінск);

канцлер Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка (Пінск);

айцец Алег Вайцяховіч (Слонім);

сястра Паўла Бобер (Баранавічы).

На рэкалекцыі запісалася 8 пар, прыехала 7 сужэнстваў з розных гарадоў Беларусі (адна пара вымушана была з'ехаць у суботу пасля 8 тэмы). Удзельнікі былі рознага ўзросту і з розным шлюбным стажам (ад 8 да 22 гадоў). Аб плёне рэкалекцый можна меркаваць па дзяленні ўдзельнікаў:

- Наша сям'я шмат што перажыла за гэтыя дні. Як аказалася мы разумеем адзін аднаго, чуем, але многія рэчы застаюцца не прагаворанымі, а тут удалося пагаварыць. Я зразумеў для сябе, што вельмі важны дыялог, трэба размаўляць, бо руціна нас зацягвае. Сужэнскія сустрэчы - гэта ідэальнае месца для дыялогу і я буду прымяняць прынцыпы дыялогу не толькі з жонкай, але і дома з дзіцём, спадзяюся гэта мне дапаможа наладзіць кантакт з дачкой. Таксама хачу дадаць, што тут, на Сужэнскіх сустрэчах, я адчуў упершыню што такое Агапэ, мы тут быццам бы ўсе чужыя, але атмасфера была настолькі прасякнута духам адзінства і шчасця. І вочы сваёй жонкі, якія смяюцца, я не забуду ніколі.

- Праўда ў тым, што ў гэтай жыццёвай мітусні ў нас няма часу на размовы. Жадаю сказаць вам вялікі дзякуй, вы зрабілі настолькі ўсё тонка і далікатна, што я не магу не плакаць ад шчасця, гэта ўсё вельмі выдатна. Дзякуй вам!

- Для мяне стала адкрыццём што ва ўсіх праблемы аднолькавыя, гісторыі адгукаюцца ў мяне ў душы, мы даведваліся сябе ў сітуацыях. Станоўчы досвед, што можна нарэшце выказаць свае пачуцці. Сумленнасць і шчырасць, што можна без страху выказаць свае эмоцыі, думкі адзін аднаму без ацэначных крытэрыяў.

- Наша сям'я вырашыла вельмі шмат пытанняў за гэтым ўікэнд. Муж сказаў, што ён у жыцці штодзённым ніколі столькі не сказаў, а тут змог. Я адчувала сябе тут бяспечна і спакойна, зразумела, што правілы дыялогу вельмі дапамагаюць.

- Шмат разоў прапаноўвала мужу прыехаць і, нарэшце, мы тут і мы вельмі рады, зразумелі, што ў сям'і трэба шмат працаваць, і гэта нармальна: падаць і ўставаць разам.

- Форма дыялогу, якую вы даяце на Сужэнскіх сустрэчах, яна для мяне вельмі зручная, эфект каласальны! Будзем практыкаваць і добра, што мы адзіныя ў сваім меркаванні. Я перапоўнена пачуццём падзякі да гэтага руху і аніматарам.

- У маім жыцці Бог на 1 месцы, я пры любой паездцы куды-небудзь думаю, што Бог сабраў гэтых людзей не проста так, а па задуме Сваёй. Магчыма, зараз я яшчэ гэтага не бачу, але дакладна на працягу некаторага часу даведаюся, што Ён хацеў данесці да мяне. Адно з галоўных, што я тут перажыў: мая жонка вельмі шмат смяялася, яна і ў жыцці сапраўды шмат смяецца, але тут смех быў нейкі ўнікальны. Відаць, што для жонкі тут асабліва было радасна знаходзіцца.

- Для мяне вялікая ахвяра быць тут. Я ніколі не казала пры дыялогу з мужам, што я адчуваю, а тут на рэкалекцыях упершыню зрабіла гэта і мне гэта вельмі спадабалася. Для ўдзелу ў Сужэнскіх сустрэчах мяне прыцягнуў сюды надпіс на Афішы: "тут ёсць усё для сужэнскага яднання". І сапраўды арганізатары акружылі нас клопатам.

- Вельмі рады быць тут, як аказалася, мы з жонкай разумеем адзін аднаго і дамовіліся, што прынцыпы дыялогу, дадзенага на Сужэнскіх сустрэчах, будзем ужываць у нашым жыцці, бо зразумелі, што яны вельмі дзейсныя.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне